Дарэчы, даўно хацела прапіярыць, але спачатку інтэнэту не было, альбо быў, але няўцямны, альбо быў, але не было кампа, альбо яшчэ што. Выбачаюся перад “прайдзісьветамі” і раблю гэта цяпер
( Read more... )
Учора ў Менску адкрыўся кніжны кірмаш. Там будуць прадавацца новавыдадзеныя кніжкі па посткрызісных коштах. А я ведаю месца, дзе можна купіць старэнькія кніжкі за мізэрныя грошы, і гэта не букіністычная кнігарня
( Read more... )
Пад узьдзеяньнем чарговага пяцікніжжа Свабоды , якое склала ku_palinka, я вырашыла падзяліцца шыкоўнай кніжкай-маляванкай , якую нам прэзэнтавала бабуля. Кніжка была набытая ў нейкім кіёску. Называецца The Activity Book of Riddles. На ангельскай і расейскай мовах. Выйшла ў выдавецтве “Полымя” ў 2001 годзе. Прынцып такі - на адной старонцы каляровы малюнак
( Read more... )
У сьвеце ўзрослай цікаўнасьці да розных мармазяўраў і белых трусікаў раю наведаць па гэтай спасылцы найулюбёнейшы мой часопіс “Иностранная литература” і пачытаць пра тое, як усё-ткі Кэрал ставіўся да маленькіх дзяўчынак. Шчыра кажучы, мне больш сымпатычна ўяўляць яго Лаўцом ў жыце, чым Гумбэртам Гумбэртам. Таму я зь вялікім задавальненьнем далучуся
( Read more... )
Да кніжак у нашым доме стаўленьне жарснае, калі не сказаць - пажадлівае. А да дзіцячых - з пэўнага часу - дык зусім асаблівае. Таму хвастаюся: рыючыся на палічцы зь дзіцячай літаратурай у любімай кнігарні “Кніга чэй?”, знайшла абсалютна рарытэтнае (на мой, нэафіта ад дзіцячай літаратуры, погляд) выданьне
( Read more... )